Леакадзія Шышэя
Леакадзія Шышэя, па нараджэнні Кавальчук (1 чэрвеня 1928, Церахоўшчына[d], Навагрудскае ваяводства — 18 студзеня 2023, Вільня) — удзельніца беларускага пасляваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зняволеная ГУЛАГу[1]. БіяграфіяНарадзілася 1 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Церахоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці). У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Слонімскай прагімназіі, належала да СБМ. З 1944 года працягвала вучобу ў Слонімскай СШ № 1. У 1946 годзе далучылася да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць беларусаў. Удзельнічала ў першых сходах арганізацыі. У сярэдзіне 1947 года «Чайка» выкрыта праз дэканспірацыю савецкім агентам Алесем Бажко Саюза вызвалення Беларусі, з якім некаторыя сябры «Чайкі» трымалі сувязь. У чэрвені 1947 годзе Леакадзія Шышэя арыштавана за ўдзел у антысавецкай арганізацыі, як трымалі ў баранавіцкай турме. Пра арышт Леакадзія ўспамінала:
Леакадзію Шышэю асудзілі на восем з паловай гадоў. Разам з ёй у ГУЛАГу адбывала пакаранне беларуская паэтка Ларыса Геніюш. У 1954 годзе вызвалілася з канцлагераў. Пасля вызвалення Леакадзія Шышэя разам са сваім мужам Кастусём Шышэям прыехала ў Вільнюс. Літва прызнала яе зняволенай і надала грамадзянства. Леакадзія Шышэя — адной з гераінь дакументальнага фільма «Людвіка», які распавядае пра беларусаў Віленшчыны. Фільм зняў рэжысёр з Беласточчыны Мікола Ваўранюк. Памерла 18 студзеня 2023 года ў Вільні. Сям’яМужам Леакадзіі — Кастусь Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, іх падчас зняволення пазнаёміла Ларысы Геніюш. УзнагародыУзнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia