Леанід Іосіфавіч Ячнеў
Леанід Іосіфавіч Ячнеў (5 мая 1924, в. Мохаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 21 красавіка 2011) — беларускі настаўнік, дзеяч самадзейнага мастацтва, аўтар песень, кіраўнік Клімавіцкага народнага хору раённага Дома культуры (1949—2005), заслужаны дзеяч культуры Беларусі. БіяграфіяУ 1934 годзе сям’я Ячневых пераехала з вёскі Махоўка, якая размяшчалася каля Савініцкай Цітаўкі, у вёску Паўлавічы. Тут ён стварыў аркестр, у састаў якога ўвайшлі мясцовыя хлапчукі. У верасні 1940 года паступіў ў Мінскае музычнае вучылішча пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Але скончыць яго не выпала лёсам. Прымусовыя работаў у Германіі. У чэрвені 1946 года вярнуўся да дому. Працягваў самастойныя музычныя заняткі па ігры на баяне. Калі ў вёсцы на месцы былога спіртзавода быў адкрыты дзіцячы дом (1947), працаваў у ім музычным кіраўніком. А са студзеня 1948 года па жнівень 1949 года працаваў баяністам і кіраўніком хору ў раённым Доме культуры мастацтва Гродзенскай вобласці. Тут жа закончыў дзевяць класаў вячэрняй школы працоўнай моладзі. Праз некаторы час едзе ў Маскву і паступае вучыцца на завочнае аддзяленне Усесаюзнага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці, які закончыў ў 1957 годзе. Апошнія дваццаць пяць гадоў працаваў настаўнікам матэматыкі ў СШ № 3. А побач з гэтым крочыла па жыцці і захапленне музыкай. Бібліяграфія
Творы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia