Леанід Канстанцінавіч Шулаеў

Леанід Канстанцінавіч Шулаеў
Дата нараджэння 1 студзеня 1948(1948-01-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Леанід Канстанцінавіч Шулаеў (1 студзеня 1948, г. Ковель, Валынская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, ІБіА Дзяржбуда БССР, у Белжылпраекце, з 1981 года — старшы навуковы супрацоўнік БелНДІдзіпрасельбуда[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць

Свята-Успенская царква ў Крупіцы
Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Тарасаве

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП жылога раёна Зялёны Луг-6, 7 (1973), комплексная схема арганізацыі камунальна-складской гаспадаркі (1974) у Мінску, прафілактычны корпус радзільні ў Барысаве (1978), серыя аднапавярховых аднакватэрных жылых дамоў з вырабаў Слуцкага будкамбіната (1982)[1], Свята-Успенская царква ў Крупіцы, Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Тарасаве (1997—2001)[2].

Узнагароды

Дыплом на Міжнародным студэнцкім конкурсе ў г. Варна (1972)[1].

Зноскі

  1. а б в г Шулаев Леонид Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Архітэктар: Шулаеў Леанід Канстанцінавіч

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya