Леанід Леанідавіч Лагун
Леанід Леанідавіч Лагун (нар. 22 чэрвеня 1978, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Клубная кар’ераРанняя кар’ераВыхаванец мінскага «Тарпеда», прафесійную кар’еру пачаў у «Змене». У 1996 годзе перайшоў у іншы сталічны клуб — «Зорку». БАТЭУ 1997 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Дэбютаваў за клуб 31 мая ў матчы Першай лігі супраць віцебскага «Лакаматыва»[2]. Сезон 2000 стаў самым паспяховым для Лагуна — 11 забітых галоў у 28 матчах. РасіяУ 2001 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». У першым сезоне Лагун прыняў удзел у 3 матчах, у другім — 1 (абодва разы клуб займаў 4-е месца ў чэмпіянаце). У 2003 годзе Леанід гуляў за «Том» і дапамог камандзе ўзяць бронзавыя ўзнагароды Першага дывізіёна. Наступны сезон правёў у клубе «СКА-Энергія». Завяршэнне кар’ерыАдзін матч у 2005 годзе правёў за салігорскі «Шахцёр». У наступным годзе 11 матчаў абараняў колеры бранскага «Дынама». Кар’еру завяршыў, згуляўшы адзіны матч за «Віцебск» у 2007 годзе. У 2009 годзе ў якасці аматара гуляў у Другой лізе за «Рудзенск». Трэнерская кар’ераУ 2011—2012 гадах узначальваў клуб «Рудзенск», які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі. У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам клуба «Нёман-Агра» са Стоўбцаў[3], пакінуў пасаду ў ліпені таго ж года[4]. У чэрвені 2018 года ўзначаліў мінскае «Тарпеда»[5], аднак ужо ў жніўні таго ж года кантракт трэнера з тарпедаўцамі быў разарваны[6]. У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам «Слоніма-2017»[7]. Заставаўся на пасадзе да канца 2020 года. У маі 2022 года ўзначаліў рагачоўскі «Макслайн»[8], аднак ужо ў ліпені таго ж года падаў у адстаўку[9]. Са студзеня 2023 года стаў працаваць у дублі наваполацкага «Нафтана»[10]. Пакінуў клуб восенню 2023 года[11]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia