Леанід Мікалаевіч Ражкоў
Леанід Мікалаевіч Ражкоў (нар. 20 лютага 1949, Магілёў) — беларускі спецыяліст у галіне лесазнаўства, лесаводства і лясной экалогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2003). БіяграфіяНарадзіўся 20 лютага 1949 года ў Магілёве. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962; аспірантура, 1971). Працаваў у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве Усесаюзнага аб’яднання «Леспраект» (1962—1967), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1967, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар, у 1992—2007 — загадчык кафедры). У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Лесаводча-экалагічныя асновы ўстойлівага функцыянавання лясоў Беларусі ва ўмовах рэкрэацыйнага выкарыстання». Навуковыя інтарэсы: арганізацыя і вядзенне гаспадаркі ў рэкрэацыйных лясах; экалагічна арыентаванае лесаводства; лясная экалогія; лясная сертыфікацыя; лесавугляродны баланс і клімат. УзнагародыНагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995), медаль «За працоўныя заслугі» (2001), ордэн Пашаны (2010), Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2014) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia