У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шылін.
Леанід Юр’евіч Шылін |
Дата нараджэння |
8 верасня 1952(1952-09-08) (72 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
|
Леанід Юр’евіч Шылін (нар. 8 верасня 1952, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне элементаў і устройстваў вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2005).
Біяграфія
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматыка і тэлемеханіка», 1977; аспірантура, 1984).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1972, факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, кафедра інфармацыйных тэхналогій аўтаматызаваных сістэм, прафесар, з 2010 — дэкан факультэта, у 1999—2010 — загадчык кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі).
Навуковыя інтарэсы: аналіз і сінтэз дыскрэтных сістэм фазавай сінхранізацыі; тэорыя электрычных ланцугоў.
Узнагароды
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999, 2007), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2014), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2012) і інш.
Бібліяграфія
- Машинно-ориентированные методы анализа и параметрического синтеза систем и устройств фазовой синхронизации с импульсной модуляцией второго рода : диссертация … доктора технических наук : 05.13.05 : защищена 22.05.1997 : утверждена 00.00.1998 / Шилин Леонид Юрьевич. — Минск, 1997.
- Теория электрических цепей : учебно-методическое пособие : в 2 ч. / С. В. Батюков, Н. А. Иваницкая, Л. Ю. Шилин. — Минск, 2012—2014. — 2 ч.
Зноскі
Літаратура
- Шылін Леанід Юр’евіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 11.
- Шилин Леонид Юрьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 589.
- Шилин Леонид Юрьевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 403—405.