Леанід Януаравіч Прокша |
Асабістыя звесткі |
Псеўданімы |
Лявон Кудла, Верашчака Л., Леанідаў П. і Кудла Л. |
Дата нараджэння |
6 (19) красавіка 1912 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
9 снежня 1994(1994-12-09) (82 гады) |
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік, журналіст |
Гады творчасці |
з 1937 года |
Жанр |
апавяданне, нарыс, памфлет |
Мова твораў |
беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Узнагароды |
|
Леанід Януаравіч Про́кша (6 (19) красавіка 1912, Полацк — 9 снежня 1994) — беларускі савецкі пісьменнік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 года.
Біяграфія
Л. Я. Прокша нарадзіўся 6 (19) красавіка 1912 ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум[2]. У 1931—1935 гадах працаваў настаўнікам у Барысаве, у 1937—1941 гг. у рэдакцыях газет «Віцебскі рабочы», «Sztandar Wolności», «Pionier». У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны журналіст. У 1945—1956 гадах загадчык аддзела ў армейскіх газетах.
У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна[3]. У 1956—1972 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газеты «Голас Радзімы»[3].
У 1969—1972 гадах галоўны рэдактар часопіса «Літаратура і мастацтва».
Творчасць
Л. Я. Прокша пачаў друкавацца ў 1937 годзе[3]. Працаваў на рускай і беларускай мовах.
Сярод яго твораў:
- зборнік нарысаў і апавяданняў «Крыніца прыгажосці» (1960, на рускай мове);
- кнігі памфлетаў «Камедыянты» (1961), «Візітная картка народа» (1972);
- зборнік гумарыстычных апавяданняў «Каб жылося-вялося» (1961), «Не ў гэтым поездзе» (1971), «Зося смяецца» (1982);
- дакументальная аповесць «За Добрыцай-ракой» (1975);
- раман «Пакуль жывеш на свеце» (1980);
- творы для дзяцей і інш.
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
- Гадзінскі А. К. Прокша Леанід Януаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі