Лебяда мнагалістая
Лебяда мнагалістая[2] або лебяда шматлістая (Chenopodium foliosum) — від травяністых раслін сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі і Алжыры. АпісаннеАднагадовая расліна 15-60 см вышынёй. Верхняе лісце доўгачарашковае, з ніжнімі зубцамі, накіраванымі ўніз; сярэдняе лісце сярэднечарашковае, з ніжнімі зубцамі, накіраванымі пераважна ў бакі; верхняе лісце вузкае, кароткачарашковае, з ніжнімі зубцамі, у асноўным накіраванымі ўверх. Суквецце коласападобнае, перапыненае, аблісцвенае[3]. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў паўднёвай Еўропе (і натуралізаваны ў іншых частках), Цэнтральнай і Паўднёва-Заходняй Азіі, у Алжыры; натуралізаваны ў Альберце (Канада) і ЗША[4][5][6][7]. Ва Украіне расце на вапняковых і камяністых агаленнях, пясках, пустазельных месцах — на ўсёй тэрыторыі. Харчовая, фарбавальная расліна[3]. ГалерэяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia