Лебяда чырвоная

Лебяда чырвоная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium rubrum

Сінонімы
гл. ніжэй

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  3560
GRIN  t:311144
IPNI  77121013-1
TPL  ???

Лебяда чырвоная[2] (Chenopodium rubrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 10 да 80 см. З тоўстым прамым або ляжачым вуглаватым ў перасеку сцяблом чырванаватага колеру. Лісце тоўстае, глянцавае з зубчастымі бакамі. Кветкі сабраны ў коласападобныя суквецці. На адной расліне спее да 3000 штук насення.

Сінонімы

Арэал

Распаўсюджана па ўсім паўночным паўшар'і, у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі. Сустракаецца па берагах вадаёмаў, на солонцах, у дарог і вакол паселішчаў.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Расліна можа выкарыстоўвацца для салат або як кампанент баршчу.

Зноскі

  1. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya