Лекавыя травы (альбом)
«Ле́кавыя тра́вы» — чацвёрты студыйны альбом гурта «Relikt», які быў запісаны на «Studio-X» (Польшча) і выдадзены ў 2015 годзе.[2] Гісторыя стварэнняНа вокладцы альбома — траўніца Зоня Ігнатаўна Рудзько з вёскі Рачэнь Любанскага раёна. Песня «Хадзіла галота» патрапіла на альбом дзякуючы Сержуку Доўгушаву, песня паходзіць з вёскi Слабада Лельчыцкага раёна. Песні «Чаго ты, лосю» і «Дождж ідзець» — з Віцебшчыны. Прэзентацыя альбома адбылася 7 снежня 2015 года ў Мінску.[3] Змест
Удзельнікі
Запрошаныя персоны
Водгукі крытыкаўМузычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.by мяркуе, што «у альбоме „Лекавыя травы“ адчуваецца моцны стрыжань — як ідэйны, так і музычны». Музычны крытык Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by адзначыў, што «новы альбом Re1ikt адназначна апраўдвае ўсе чаканні: гэта сур’ёзны крок наперад, дзякуючы якому гурт можна па праве называць адным з найлепшых гітарных калектываў краіны». Музычны журналіст Ягор Цывілька з партала Experty.by заўважыў, што «у „Лекавых травах“ вельмі заўважна, што 4 гады для гурта не прайшлі дарма, адчуваецца, наколькі вырас узровень музыкі, саміх музыкаў і асабліва вакалу». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by падсумоўвае: «У выніку „Лекавыя травы“ — гэта прыгода, дзе касмапалітычная рок-музыка выдатна спалучаецца з вельмі лакальнымі каранямі, дзе цікавая форма не ўплывае на змест». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia