Ленінская прэмія
Ленінскія прэміі — у СССР адна з вышэйшых формаў заахвочвання грамадзян за найбольш буйныя дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Гісторыя прэмііПрэміі імя У. І. Леніна былі заснаваны 23 чэрвеня 1925 года па пастанове ЦК УКП(б) і СНК. Першапачаткова прысуджаліся толькі за навуковыя працы. З 1935 па 1957 гады не прысуджаліся. У 1941—1952 гадах уручаліся Сталінскія прэміі трох ступеняў. 15 жніўня 1956 года ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову аднавіць прэміі імя У. І. Леніна і прысуджаць іх штогод да дня нараджэння У. І. Леніна — 22 красавіка. У 1957 годзе было адноўлена прысуджэнне Ленінскіх прэмій за выдатныя навуковыя працы, архітэктурныя і тэхнічныя збудаванні, вынаходкі, укаранёныя ў народную гаспадарку, тэхналагічныя працэсы і інш; былі таксама заснаваны Ленінскія прэміі за выдатныя творы літаратуры і мастацтва. У сакавіку 1960 года былі заснаваны Ленінскія прэміі ў галіне журналістыкі і публіцыстыкі. Пачынаючы з 1957 года Ленінскія прэміі прысуджаліся штогод да дня нараджэння У. І. Леніна, а з 1967 — 1 раз у 2 гады, па цотных гадах. Гл. таксама
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia