Летнія Паралімпійскія гульні 2020
Летнія Паралімпійскія гульні 2020 (афіцыйна — XVI Паралімпійскія летнія гульні) — мультыспартыўныя спаборніцтвы, якія мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе, але былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[2]. Гульні ўрачыста адкрыліся 24 жніўня 2021 года і працягваліся да 5 верасня[3]. Спаборніцтвы ішлі на тых самых аб'ектах, дзе праходзілі Летнія Алімпійскія гульні 2020. Арганізатары вырашылі праводзіць Гульні без гледачоў па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі. Цырымонія адкрыцця![]() Цырымонія адкрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 24 жніўня 2021. Медальны залікУсяго на Паралімпіядзе ў Токіа было разыграна 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Перамогу ў агульным медальным заліку атрымала каманда Кітая, якая заваявала 96 залатых, 60 сярэбраных і 51 бронзавую ўзнагароду. Другой стала зборная Вялікабрытаніі (41-38-45), трэцяй — ЗША (37-36-31), чацвёртай — Расіі (36-33-49)[4]. Беларусь на гульнях у шасці відах спорту прадстаўлялі 20 спартсменаў, якія заваявалі сем медалёў[5]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia