Леў Абрамавіч Альпяровіч
Леў Абрамавіч Альпяровіч (4 (16) снежня 1874, в. Куранец, цяпер Вілейскі раён — 1913) — жывапісец[1]. БіяграфіяВучыўся ў Вільні ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева (1890—1892). Скончыў Адэскую рысавальную школу (1896) і Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1902). Вучань І. Рэпіна. Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў жыў і працаваў у Мінску[1]. Выкладаў у Мінскім прыватным мужчынскім яўрэйскім рэальным вучылішчы (1912—1913). Удзельнік выставак з 1902. Памёр у Мінску. ТворчасцьПісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы («Вечар у сям’і», «Краўчыха», «Муляры», «Прачка», «Партрэт старой», «Партрэт музыканта Жухавіцкага», «Дзяўчына ў чырвонай шалі») блізкія да твораў перасоўнікаў. Многія працы маюць характар незавершаных эскізаў («Падпольная сходка», «Мыццё бялізны» і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на персанальнай выстаўцы ў Мінску ў 1939[1]. Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia