Леў Вітальевіч Наважылаў
Леў Вітальевіч Наважылаў (18 чэрвеня 1937 — 1 кастрычніка 2005) — дырэктар вытворчага аб’яднання «Палімір» (1974—1997), дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 склікання. БіяграфіяНарадзіўся ў п. Цейкава Іванаўскай вобласці. Пасля заканчэння Іванаўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута працаваў на Саратаўскім хімкамбінаце (майстар, начальнік цэха). З 1967 года — начальнік вытворчасці «Нітрон» ВА «Палімір»; на працягу шэрагу гадоў займаў розныя кіруючыя пасады, узначальваў гэтае прадпрыемства. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным садзейнічанні пабудаваны Палац культуры і спорту «Хімік» і іншыя значныя аб’екты горада Наваполацка: 6 дзіцячых садкоў, 3 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, Дом піянераў, гарадская паліклініка, гарадская бальніца, Дом быту і Дом гандлю, Палац спорту і культуры, гарадская лазня, друкарня. Старшыня Федэрацыі вадналыжнага спорту Віцебскай вобласці. Неаднаразова абіраўся дэпутатам гарадскога і абласнога Савета дэпутатаў. З 2000 года па 2004 год быў дэпутатам ад горада Наваполацка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлі і прыватызацыі. УзнагародыУ 1985 годзе Льву Вітальевічу прысвоена званне Герой Сацыялістычнай Працы «Ганаровы хімік». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка». ПамяцьІмя Л. В. Наважылава ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы на доме, дзе ён жыў, і ў назве алеі ў цэнтры Наваполацка[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia