Леў Навумавіч Шапіра
Леў Навумавіч (Лейба Невахавіч) Шапіра (1864 — 12 студзеня 1932) — беларускі хірург[1]. Адзін з заснавальнікаў хірургіі ў Мінску[1]. БіяграфіяДзяцінства і адукацыяНарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіра. Акрамя Лейбы ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра — урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — медык-уролаг. Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[2]. Скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Прафесійная дзейнасцьДва гады працаваў у Маскве, у лячэбніцы «Кні», а потым з 1890 года жыў і працаваў у Мінску[1]. Тут ён меў сваю хірургічную бальніцу; карыстаючыся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва і далёка за межамі Мінска, ён нямала спрыяў папулярызацыі хірургіі ў Беларусі. З 1900 па 1914 год загадваў хірургічным аддзяленнем Мінскай яўрэйскай бальніцы , працаваў хірургам падчас вайны ў шпіталі Саюза гарадоў[1]. Памёр ад сардэчнага прыступу ў час лячэння бальнога[1]. Сям’я
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia