Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму»
Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму» — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе Лоеўскага партызанскага атрада «За Радзіму». Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Лоеўскага, Рэчыцкага, Васілевіцкага, Хойніцкага, Брагінскага раёнаў. 24 лістапада 1943 года брыгада (1031 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандірКамісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны наносілі ўдары на чыгуначных участках Гомель — Бахмач, Гомель — Калінкавічы, Гомель — Чарнігаў, на шашэйных і грунтавых дарогах. З 16 ліпеня па 19 кастрычніка пусцілі пад адхон 26 нямецкіх эшалонаў, знішчылі 35 аўтмашын, 10,2 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, 6 мастоў, падарвалі склад боепрыпасаў, спалілі склад лесаматэрыялаў. У жніўні — верасні 1943 года на чыгунках Гомель — Калінкавічы, Гомель — Чарнігаў падарвалі больш за 530 рэек. ПамяцьУ 1966 годзе ў гарадскім пасёлку Лоеў, у 1978 годзе каля вёскі Рудня Бурыцкая Лоеўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia