Лонг-Айленд (праліў)
Лонг-Айленд (англ.: Long Island Sound) — праліў паміж тэрыторыяй штата Канектыкут на поўначы і востравам Лонг-Айленд на поўдні. Даўжыня праліва — каля 150 км, шырыня да 32 км[1]. У заходняй частцы праліў пераходзіць у вузкую пратоку («раку») Іст-Рывер, на берагах якой размешчаны Нью-Ёрк. Берагавая лінія моцна зрэзана, з боку акіяна мноства пясчаных кос. Праліў багаты рыбай, малюскамі і ракападобнымі. Рэкі, якія ўпадаюць у праліў, апрасняюць яго да стану саланаватасці. Вусці рэк Канектыкута, якія ўпадаюць у заліў, багатыя на земнаводных, чарапах. На берагах распаўсюджаны калоніі птушак. Не вырашаны пытанне пра тое, хто адкрыў праліў. Вядома, што востраў Лонг-Айленд адкрыў у 1609 годзе Генры Гудзон[2]. Аднак першы зарэгістраваны праход па праліве здзейсніў галандзец Адрыен Блок, імем якога названы востраў ва ўсходняй частцы праліва. Размяшчэнне на беразе Нью-Ёрка і буйных гарадоў Канектыкута спрыяе забруджванню вод, што адмоўна ўплывае на флору і фаўну тэрыторыі. Таксама з-за гэтага змяншаецца і папулярнасць у турыстаў[3]. Часам праліў Лонг-Айленд завецца «залівам»[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia