Лонданскі кінафестываль
Лонданскі кінафестываль (англ.: London Film Festival, скарочана LFF, таксама вядомы як англ.: BFI London Film Festival) — адзін з самых буйных і ўплывовых міжнародных кінафестываляў у Злучаным Каралеўстве. Праводзіцца штогод з 1956 года ў другой палове кастрычніка — пачатку лістапада ў Лондане. Галоўным прызам кінафестывалю з'яўляецца «Сазерленд Трофі», ім узнагароджваюцца самыя арыгінальныя дэбютныя фільмы. Арганізатарам фестывалю з'яўляецца Брытанскі інстытут кіно, найбуйнейшым спонсарам газета The Times. Штогод на кінафоруме праводзіцца адбор з больш чым 300 дакументальных і кароткаметражных фільмаў з 50 краін свету. Традыцыйна праграма фестывалю ўключае ў сябе карціны, якія ў Вялікабрытаніі раней не дэманстраваліся, у тым ліку нядаўна адрэстаўраваныя. На кінафоруме штогод прадстаўлена праграма адукацыйных мерапрыемстваў, лекцый, майстар-класаў, прэзентацый падзей кінаіндустрыі. УзнагародыНа кінафестывалі штогод прысуджаюцца прэміі ў наступных намінацыях:
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia