Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (укр.: Луганський національний університет імені Тараса Шевченка, руск.: Луганский национальный университет имени Тараса Шевченко) — вышэйшая навучальная ўстанова г. Луганска. Адкрыты як вышэйшыя педагагічныя курсы 1 сакавіка 1921 года. 1923 — на базе педагагічных курсаў заснавана першая на Данбасе вышэйшая навучальная ўстанова Данецкі інстытут народнай адукацыі (ДІНА) у Луганску. 1934 — ДІНА рэарганізавана ў Луганскі дзяржаўны педагагічны інстытут. 1939 год — Луганскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя Тараса Шаўчэнкі. У 2003 годзе Указам Прэзідэнта Украіны № 1012/2003 ад 11 верасня Луганскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі нададзены статус нацыянальнага. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia