Луконіца (рака)
Луко́ніца — рака ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана). Даўжыня 32 км. Вадазбор 195 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Ёсць невялікія прытокі злева, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Пачынаецца на паўднёвы захад ад в. Плаўскія Слонімскага раёна, цячэ ў межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару на поўнач ад в. Дубраўка Мастоўскага раёна. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні вузкая, звілістая, шырынёй 200—900 м. Пойма забалочаная, вузкая, яе шырыня 100—500 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, на працягу 15 км каналізаванае: за 1 км на поўдзень ад в. Ярнева ўверх па цячэнні (1,5 км) і ад в. Пруд да вусця (13,5 км). Берагі стромкія і абрывістыя. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia