Лучайка (прыток Мядзелкі)
Луча́йка — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны). Выцякае з возера Лучай за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Гаўрылавічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Маскалішкі. Прытокі — невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы. Даўжыня Лучайкі 46 км. Плошча вадазбору 258 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Азёрнасць вадазбору каля 1 %. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia