Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт
Луізіянскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Louisiana Tech University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Растан у штаце Луізіяна. Агульная характарыстыкаВучэльня адкрылася як індустрыяльны інстытут і каледж ў 1894 годзе падчас Другой прамысловай рэвалюцыі. Першапачатковай місіяй вучэльні было навучанне студэнтаў мастацтвам і дакладным навукам з мэтай развіцця індустрыяльнай эканомікі ў пострэканструкцыйнай Луізіяне. Чатырма гадам пазней у 1898 годзе штат змяніў назву вучэльні на Луізіянскі індустрыяльны інстытут. У 1921 годзе вучэльня змяніла назву на Луізіянскі політэхнічны інстытут, каб адлюстраваць яе развіццё як больш буйной тэхнічнай вучэльні. Луізіанскі політэхнічны інстытут афіцыйна змяніў сваю назву на сучасную ў 1970 годзе, бо тады ён ужо цалкам адпавядаў крытэрыям даследчага ўніверсітэта. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia