Луісвілскі ўніверсітэт
Луісвільскі ўніверсітэт (англ.: University of Louisville) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Луісвіл у штаце Кентукі. Агульная характарыстыкаКалі ён быў заснаваны ў 1798 годзе, гэта быў першым гарадскім дзяржаўным ўніверсітэтам у Злучаных Штатах. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў ЗША, створаных на захад ад Алеганскіх гор. Генеральная асамблея штата Кентукі прысвоіла універсітэту ганаровае званне «выдатнага цэнтральнага даследчага ўніверсітэта». Тут навучаюцца студэнты з 118 са 120 акруг Кентукі, з усіх 50 штатаў ЗША і са 116 краін свету. Пачатак універсітэту быў пакладзены ў 1798 годзе, калі Генеральная Асамблея штата Кентукі прыняла рашэнне аб адкрыцці вышэйшай навучальнай установы ў нядаўна заснаваным горадзе Луісвілі і прадала 24 км² зямлі на поўдні Кентукі для аплаты яго стварэння. 3 красавіка 1798 года некалькі актыўных грамадзян пачалі кампанію па пошуку сродкаў для новай навучальнай установы, якая тады атрымала найменне Семінарыі Джэферсана. Толькі ў 1813 годзе ўдалося адкрыць навучальную ўстанову. Яе першым кіраўніком стаў Эдвард Мэн Батлер, вядомы як адзін з першых гісторыкаў Кентукі. У 1837 годзе гарадскі савет Луісвіля заснаваў Луісвілскі медыцынскі інстытут. Фізік і медык Чарлз Колдвел здолеў пераканаць савет у неабходнасці яго адкрыцця. У 1840 годзе быў заснаваны Луісвілскі медыцынскі каледж. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia