Луі Дзюпрэ (танцоўшчык)
Луі Максіміліян Дзюпрэ́ (фр.: Louis Dupré, (1697[1], паміж 1690 і 1697[2]—1774, Парыж) — французскі танцоўшчык, балетмайстар і педагог 18 стагоддзя. Адзін з заснавальнікаў мужчынскага сцэнічнага танца. БіяграфіяВучыўся ў школе пры «Каралеўскай акадэміі музыкі і танца» ў Парыжы («Гранд-Апера»). У 1715—1722 гадах і 1730—1751 гадах саліст гэтага тэатра. У 1722—1730 гадах працаваў у Варшаве, гастраліраваў у Лондане, Дрэздэне, Вене. Танцаваў у лірычных трагедыях, балетах, операх-балетах, а таксама чыконы і паскаллі. Яго танец вылучаўся грандыёзнасцю, пластычнасцю, высакароднай манерай выканання. У 1756 годзе запрошаны Г. Ф. Радзівілам у яго прыдворны тэатр у Слуцку, разам з А. Пуціні стаў стваральнікам мясцовага балета, у 1756—1758 гадах выкладаў у Слуцкай балетнай школе, выступаў у Слуцку і ў Белай (Бяла-Падляска, Польшча). У сакавіку 1758 года пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М. К. Радзівілам Рыбанькай павінен быў да 1761 года не толькі выступаць на сцэне, пісаць лібрэта і ставіць балеты, але і падрыхтаваць для тэатра 8 дзяцей і вучыць танцам усіх, каго яму дадуць. Сярод яго вучняў Ж. Ж. Навер, Г. Вестрыс, М. Гардэль. Балеты
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia