Люблінскае ўзвышша

Люблінскае ўзвышша на карце Польшчы

Люблінскае ўзвышша (польск.: Wyżyna Lubelska) — узвышша на паўднёвым усходзе Польшчы, у міжрэччы Віслы і Буга.

Паверхня ўяўляе сабой узгорыстую раўніну, якая раздзеленая глыбокімі далінамі рэк (Вепш, Танеў) і ярамі. Пераважныя вышыні — 200—300 м, на поўдні — да 390 м (града Разточэ). Узвышша пераважна складаюць вапнякі і мергелі. Растуць лісцяныя і букава-піхтавыя лясы.

Большая частка тэрыторыі разараная: вырошчваецца пшаніца, цукровыя буракі, хмель, тытунь. Вялікія гарады: Люблін, Хэлм.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya