Любоў Іванаўна Віралайнен
Любоў Іванаўна Віралайнен (дзявочае прозвішча — Уражэнка; нар. 14 студзеня 1941, Барысаў, Мінская вобласць) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка РСФСР (1980). БіяграфіяЛюбоў Віралайнен нарадзілася 14 студзеня 1941 года ў Барысаве (цяпер Мінская вобласць, Беларусь). Па нацыянальнасці беларуска. У час Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі разам з сям’ёй трапіла ў нямецкі канцэнтрацыйны лагер. Вучылася ў школе ў Смаленску. Пачала здымацца ў кіно яшчэ дзіцем. Скончыла студыю ў Ленінградскім акадэмічным Вялікім драматычным тэатры імя М. Горкага (1965) і стала актрысай гэтага тэатра. З 1969 года — актрыса «Ленканцэрта», з 1972 года — актрыса кінастудыі «Ленфільм». Атрымала вядомасць пасля сыгранай ёю ролі ў фільме знакамітага кінарэжысёра Сяргея Герасімава «Любіць чалавека». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia