Любоў Мікалаеўна Уладыкоўская
Любоў Мікалаеўна Уладыкоўская (англ.: Liubou Uladykouskaja; у 1990—2006 гадах — Любоў Мікалаеўна Канаплянік; нар. 14 лютага 1967, Падарэссе, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі культуролаг, грамадскі дзеяч, асветніца. Заснавальнік і генеральны дырэктар установы «Міжкультурны дыялог»[2], стыпендыят праграмы Фулбрайта (2014—2015, Універсітэт Фларыды, ЗША). БіяграфіяБеларуска, каталічка. Скончыла Паўстынскую сярэднюю школу (Слуцкі раён) з залатым медалём (1984), філалагічны факультэт БДУ з дыпломам з адзнакай (1989), аспірантуру на кафедры гісторыі беларускай літаратуры (1992) і дактарантуру на факультэце міжнародных адносін БДУ (2009). У 1993 г. абараніла дысертацыю «Канцэпцыя нацыянальнага светапогляду ў творчасці Янкі Лучыны»[3]. Працуючы ў Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь у 1994—1998 гг., шмат зрабіла для беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў i пашырэння беларускай мовы і культуры ў сферы адукацыі і навукі[4][5], для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці і дэмакратызацыі грамадства[6]. Дзеля распрацоўкі беларускай тэрміналогіі дамаглася стварэння Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі (1995)[7]. Актыўна садзейнічала беларусізацыі Каталіцкага Касцёла. Ініцыявала зварот да Яна Паўла Другога з просьбай аб падтрымцы беларускай дзейнасці кс. Уладзіслава Завальнюка, у супрацоўніцтве з якім пазней стварыла хрысціянскі інтэлектуальны клуб і займалася асветніцкай дзейнасцю[8][9]. З Блаславення Кардынала Казіміра Свёнтка ў 1996 г. стала намеснікам старшыні Арганізацыйнага камітэта па стварэнні Каталіцкага ўніверсітэта ў Мінску[10]. Падтрымала ідэю стварэння беларускамоўнага ўніверсітэта[11]. У снежні 1998 г., атрымаўшы падтрымку Вучонай Рады, узначаліла Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны, які набыў новае дыханне праз актывізацыю філасофскага і хрысціянскага напрамкаў[12][13]. Павялічылася колькасць навуковых тэмаў і асветніцкіх праектаў, быў створаны аддзел Праблем хрысціянства і нацыянальнага развіцця, у Цэнтр былі запрошаныя вядомыя беларусазнаўцы Віталь Скалабан, Іван Саверчанка, Леанід Лыч, Мікола Крукоўскі, Анатоль Грыцкевіч і інш., умацавалася матэрыяльная база[14]. Ініцыятыва распрацоўкі стратэгіі нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ва ўмовах глабалізацыі была падтрымана ЮНЕСКА[15]. Выступала ў мас-медыя з ідэяй стварэння Інстытута Беларусі[16][17]. У 2004 г. на хвалі барацьбы з беларушчынай пад маркай скарачэння колькасці юрыдычных асобаў Савет Міністраў рэарганізаваў Скарынаўскі цэнтр і далучыў яго да Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка[18][19]. У знак пратэсту ў чэрвені 2004 г. Любоў Уладыкоўская падала ў адстаўку. З 2004 г. працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова». Перыядычна праходзіла навуковыя стажыроўкі і ўдзельнічала ў міжнародных праектах у Польшчы, Германіі, Літве, Украіне, Францыі, Нарвегіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША. З 2008 г. пасля наведвання ЗША па праграме абмену амерыканскага ўрада пачала рапрацоўваць праблему захавання культурнай самабытнасці[20] і развіцця міжкультурнага дыялогу, прыцягнуўшы да гэтага пытання ўвагу інтэлектуальнай і творчай эліты Беларусі, дыпламатаў, бізнес-колаў, святароў[21]. У 2010 г. заснавала Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, у 2012 г — установу «Міжкультурны дыялог». З 2010 г. займаецца даследаваннем і папулярызацыяй амерыканістыкі ў Беларусі[22][23]. Рэалізавала шэраг міжнародных праектаў, сярод якіх „Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця” (2011—2012)[24]. Разам з В. Шалатоніным уключыла ў беларускі навукова-культурны кантэкст спадчыну Георгія Лахоўскага[25]. У цяперашні час працягвае даследаваць духоўныя ідэалы беларускага грамадства і паслядоўна выступае за яго нацыянальнае адраджэнне і маральнае аздараўленне[26]. ПрацыЛюбоў Уладыкоўская — аўтар міжнародных праектаў і грамадскіх ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне беларускай суб’ектнасці і развіццё міжкультурнага дыялогу, а таксама некалькіх універсітэцкіх курсаў і каля 300 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 7 аўтарскіх манаграфій. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia