Любоў насамрэч«Любо́ў насамрэ́ч» (англ.: Love Actually) ― брытанскі фільм у жанры калядных апавяданняў, рэжысёрскі дэбют сцэнарыста Рычарда Кёрціса. Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 14 лістапада 2003 года, а ў Вялікабрытаніі — 21 лістапада. На беларускую мову агучана ў 2005 годзе творчым аб’яднаннем Беларускі гальфстрым.[6] СюжэтНашае жыццё прасякнутае любоўю. Гэтае светлае пачуццё трымае разам мільярды людзей. Стасункі паміж бацькамі і дзецьмі, шчырае бескарыслівае сяброўства, юнацкае авантурнае захапленне і непераможная шлюбная вернасць… Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністр закахаўся ў сваю сакратарку; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юнацкага кахання да дзяўчыны са школы; пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў; шэраговая супрацоўніца звычайнай фірмы не можа прызнацца ў каханні да свайго калегі; у той час бос гэтай фірмы паддаецца спакусам сваёй сакратаркі, губляючы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля; ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага менеджара. Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць апагею ў калядны вечар. У ролях
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia