Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц
Лю́двік Станісла́ў Фадзе́й Акі́нчыц (2 мая 1835, Гродзенская губерня — 15 красавіка 1903[1], Кунгур) — лекар, удзельнік паўстання 1863 года. Брат Уладзіслава і Фелікса. БіяграфіяНарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Паляк, каталіцкага вызнання[2]. Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта ў Маскве (1862). Жыў і займаўся лекарскай практыкай у Свіслачы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. 25 чэрвеня 1863 года арыштаваны «за садзейнічанне паўстанню»[3] і прыгавораны да ссылкі. Пакаранне адбываў у Кунгуры на Урале. Працаваў земскім урачом, стаў адным з заснавальнікаў курортнай медыцыны. За асаблівыя заслугі ў 1886 годзе ўзнагароджаны ордэнам святога Станіслава 3-й ступені. Памёр у 1903 годзе, пахаваны ў Пермі на Егашыхінскіх «польскіх» могілках. Сям’яСын Людвік Акінчыц (1874—1941) — вядомы расійскі і савецкі хірург-гінеколаг, эндакрынолаг. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia