Людміла Аляксандраўна Сазонава
Людміла Аляксандраўна Сазонава (2 лютага 1945, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 г. Працавала ў праектных арганізацыях Душанбэ, Разані. З 1977 года — вядучы архітэктар у Мінскпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску. ТворчасцьЗапраектавала шэраг жылых дамоў у Ленінабадзе, хірургічны корпус 2-й гарадской бальніцы, 9-павярховы жылы дом у Разані. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: вытворчы будынак Міністэрства сувязі БССР з вылічальным цэнтрам (1980), будынак райвыканкама і РК КПБ Маскоўскага раёна, 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Даўмана, Дом жалобных абрадаў (1982), Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1984) у Мінску. ЗноскіЛітаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia