Людміла Анатольеўна Дабрыніна
Людмі́ла Анато́льеўна Дабры́ніна (20 лістапада 1961, пас. Леніна, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзілася 20 лістапада 1961 года ў пас. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст па бухгалтарскім уліку; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Працавала эканамістам па працы ў калгасе «Новы свет» Расонскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам старшыні, начальнікам аддзела эканомікі Расонскага раённага аграпрамысловага аб'яднання; намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам аддзела эканомікі сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні, загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Расонскага раённага выканаўчага камітэта; галоўным эканамістам, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, генеральным дырэктарам ААТ «Оршабудматэрыялы»; намеснікам старшыні Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За працоўныя заслугі»[1]. Асабістае жыццёЗамужам, мае сына і дачку. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia