Людміла Браніславаўна Падлужная
Людміла Браніславаўна Падлужная (нар. 22 чэрвеня 1964, в. Стайкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[2]. БіяграфіяНарадзілася 22 чэрвеня 1964 года ў вёсцы Стайкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, псіхолаг; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, менеджар у галіне адукацыі. Працавала выхавацелькай, настаўніцай па выяўленчай дзейнасці, педагогам-псіхолагам дзіцячага сада № 56 Мінскага раёна; загадчыкам Дзіцячага яслі-сада ў пасёлку Юбілейны; дырэктарам Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Каласок». Выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 25 і 26 скліканняў, дэпутатам абластнога Савета дэпутатаў 27 склікання, дэпутатам Сеніцкага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання. З’яўлялася членам Рэспубліканскага Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі. Сям’яМае двух сыноў і дачку. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia