Людміла Раманаўна Сяўко
Людміла Раманаўна Сяўко (нар. 30 лістапада 1956, Гродна) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (настаўнік пачатковых класаў), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык англійскай мовы). Працавала фактурыстам склада на базе «Аблкаапгасгандлю», камплектоўшчыцай інструменту рамонтна-механічнага цэха Гродзенскага хімічнага камбіната, кладаўшчыцай вяслярнай базы, зброевым майстрам Гродзенскага абласнога савета «Дынама». Пасля заканчэння вучобы была трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе Гродзенскага абласнога савета «Дынама», трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе дзіцячай юнацкай спартыўнай школы № 1 Ленінскага раённага аддзела народнай адукацыі г. Гродна, настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 26 Кастрычніцкага раённага аддзела адукацыі г. Гродна, намеснікам старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Была намеснікам старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га склікання[1]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia