Лядна-агнявое земляробства![]() Ля́днае земляробства (таксама па́сечнае) — адна з прымітыўных старажытных сістэм земляробства лясной зоны, заснаваная на выпальванні лесу і пасадцы на гэтым месцы культурных раслін. Месца высечкі і выпальвання лесу пры лядным земляробстве на Русі называлася ля́дам. У выпадку выпальвання не лясы, а травы (у стэпавых раёнах) выкарыстоўваецца таксама больш агульны тэрмін пераложнае земляробства[1], па назве пералогу — зямлі, не апрацоўванай на працягу доўгага часу з мэтай аднаўлення ўраджайнасці. Пры працяглым тэрміне пералогу такі спосаб земляробства характарызуецца даволі высокай ураджайнасцю адзінкі апрацоўванай тэрыторыі. Аднак з-за таго, што пры гэтым у кожны дадзены момант большая частка тэрыторыі аказваецца пад пералогам, агульная прадукцыйнасць зямлі для гэтага тыпу земляробства вельмі нізкая. Сляды ў тапанімііАд тых часоў на тэрыторыі Беларусі захаваліся, паводле тапанімісткі Р. Аўчыннікавай, такія тапонімы, як Дзерць, Доры, Ляды (каля 120 назваў), Пасекі, Чарцяжы, Чысці[2]. Таго ж паходжання і балцка-літоўская назва Керплашына (ад літ.: kerus plėšti «ірваць карчы»). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia