Лясныя пажары ў Паўднёвай Каліфорніі (2025)
Серыя лясных пажараў ў акрузе Лос-Анджэлес пачалася 7 студзеня 2025 года. Ад стыхіі пацярпелі агламерацыя Лос-Анджэлеса і прылеглыя раёны[14]. Пажары пагаршаліся вельмі нізкай вільготнасцю[15], працяглай засухай[16] і ўраганнымі вятрамі Санта-Ана[17], хуткасць якіх у некаторых месцах перавышала 130 км/гадзіну[18]. Ход падзей7 студзеня губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам абвясціў надзвычайнае становішча. Станам на 8 студзеня ў выніку лясных пажараў загінула пяць чалавек, было пашкоджана больш за 2000 будынкаў[19] і больш за 100 000 чалавек былі вымушаныя эвакуявацца[20]. Па прыблізных даных, шкода ад лясных пажараў перавышае $50 млрд.[21] У прэстыжным раёне Пасіфік-Палісейдс, дзе пражывалі многія кіназоркі, знішчана каля 1 тыс. дамоў[22]. Пажарныя прызналі, што яны былі ашаломленыя сілай і маштабамі буйных пажараў. Яны сутыкнуліся з недахопам вады ў некаторых гідрантах на ўзвышшах у Пасіфік-Палісейдс. Дэпартамент водных рэсурсаў і энергетыкі заявіў, што праблема ўзнікла з-за беспрэцэдэнтнай нагрузкі на сістэму. Мясцовыя ўлады запыталі дапамогу пажарных з суседніх акругаў, таксама на падмогу ім накіравалі супрацоўнікаў экстранных службаў з іншых штатаў. Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам мабілізаваў больш за 7,5 тыс. пажарных і ратавальнікаў для абароны насельніцтва[22]. 8 студзеня Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў аб увядзенні рэжыму маштабнага стыхійнага бедства ў Каліфорніі[22]. На спадарожнікавых здымках, апублікаваных 10 студзеня, паказаны маштабы разбурэнняў, выкліканых пажарам у Пасіфік-Палісейдс. Берагавая лінія ўздоўж раёна Малібу выгарэла дашчэнту. На здымках таксама выразна відаць, як агонь разбурыў цэлыя кварталы ў Лос-Анджэлесе. Да гэтага часу ў выніку пажараў загінулі дзесяць чалавек. Знішчана па меншай меры 10 тыс. будынкаў, уключаючы дамы, шматкватэрныя будынкі, прадпрыемствы, гаспадарчыя пабудовы. Дзясяткі кварталаў ператварыліся ў руіны[23]. Пяць ачагоў пажару — у раёнах Палісейдс, Ітан, Кенет, Херст і Лідзія — па-ранейшаму заставаліся актыўнымі[24]. Да 12 студзеня загінула 24 чалавекі[25]. На 31 студзеня пажары ліквідаваны, а колькасць ахвяр узрасла да 29 чалавек[26]. Крытыка ўладаўМясцовыя ўлады сутыкнуліся з жорсткай крытыкай у сувязі з нездавальняючай рэакцыяй на крызіс. Асабліва пад удар трапіла мэр горада Карэн Бас, на якую ўскладалі адказнасць за дрэнную працу пажарных гідрантаў[27]. Прэтэнзіі да мэра выказвалі і праз тое, што горад сёлета скараціў бюджэт пажарнай службы на $17,6 млн з амаль $820 млн[24]. У серыі пастоў на сваёй платформе Truth Social абраны прэзідэнт Дональд Трамп абвінаваціў губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама ў тым, што палітыка штата ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі стала прычынай недахопу вады для тушэння пажараў. Паводле яго слоў, губернатар надаваў занадта мала падрыхтоўцы да надзвычайных сітуацыях. Трамп сцвярджаў, што пажарныя гідранты ў раёне Пасіфік-Палісейдс апынуліся пустымі менавіта з гэтай прычыны[28]. Між тым старэйшы ягоны сын Дональд Трамп-малодшы напісаў у сацсетцы Х, што перадача пажарнай службай Лос-Анджэлеса свайго абсталявання Украіне магла негатыўна адбіцца на гатоўнасці ратавальнікаў[24]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia