Лясныя рэзерваты паўднёва-ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа![]() Лясныя рэзерваты паўднёва-ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа (парт.: Reservas de Mata Atlântica do Sudeste) — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бразіліі. Лясныя масівы, размешчаныя на паўднёвым усходзе Бразіліі, на тэрыторыі штатаў Сан-Паўлу і Парана, з’яўляюцца ўчасткамі атлантычных лясоў, якія найбольш захаваліся ва ўсёй Бразіліі. Для іх аховы ў гэтым рэгіёне створаны больш за 25 лясных рэзерватаў, якія займаюць плошчу каля 1692 тыс. га. Багацце расліннасці гэтага рэгіёна абумоўлена разнастайнасцю яго кліматычных, глебавых і геаграфічных умоў. Амаль усё Атлантычнае ўзбярэжжа абрамлена паласой мангравых зарасляў. У раёне Бразільскага нагор’я размешчаны трапічныя і субтрапічныя паўлістападныя лясы. Яны складаюцца з вечназялёных шырокалісцевых парод дрэваў. Вільготны лес, які расце на вышыні 900—1300 м над узроўнем мора, — гэта царства ліян і эпіфітаў. Асноўная каштоўнасць атлантычных трапічных лясоў заключаецца ў іх высокай біялагічнай разнастайнасці. Іх насяляюць мноства раслін і жывёл (да 5% відаў усёй сусветнай фаўны і каля 7% відаў сусветнай флоры). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia