Ляхавіцкі разлом

Тэктанічныя структуры Беларусі

Ля́хавіцкі разлом — тэктанічная структура ў Баранавіцкім, Ляхавіцкім, Клецкім, Капыльскім і Слуцкім раёнах Беларусі. Выцягнута ў субшыротным напрамку амаль на 145 км і падзяляе Беларускую антэклізу і Палескую седлавіну.

Прасочваецца ў фундаменце і верхнепратэразойскіх адкладах. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента вагаецца ад першых дзясяткаў метраў да 100—150 м. Развіццё Ляхавіцкага разлома на платформавым этапе праявілася ў познім дэвоне.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya