Лёзненская раённая цэнтральная бальніца
УАЗ «Лёзненская раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Лёзненскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Лёзна. ГісторыяЦэнтральная аптэка № 16 Лёзненскага раёна створана як структурнае падраздзяленне Аптэчнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама ў 1964 годзе. Структурныя падраздзяленні аптэкі маюцца ў в. Дабрамыслі, Высачаны, Веляшковічы, Бабінавічы. Аптэчны пункт першай катэгорыі ў Лёзне размешчаны па вул. Садовай, 1. Да аптэк прымацаваны 15 аптэчных пунктаў другой катэгорыі, якія арганізаваны і функцыяніруюць пры ФАПах. У структуры ЦРБ маецца 6 аддзяленняў: тэрапеўтычнае на 40 ложкаў, хірургічнае, якое ўключае ў сябе аперацыйны блок, педыятрычнае, інфекцыйнае, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аддзяленне хуткай дапамогі і прыёмны пакой. Вялікая ўвага ў медыцынскіх установах удзяляецца павышэнню якасці медыцынскага абслугоўвання, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы. У сістэме аховы здароўя працуюць 46 урачоў, 149 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу[1] Спіс лекава-прафілактычных устаноўМедыцынскае абслугоўванне жыхароў ажыццяўляе:
Галоўныя ўрачы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia