Лідзія Іларыёнаўна Гакінаева
Лідзія Іларыёнаўна Гакіна́ева[1] (руск.: Лидия Илларионовна Гокинаева; 5 красавіка 1905 — 29 студзеня 1990, Гродна) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1963), прафесар (1964). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Мязга Усцюжанскага павета Наўгародскай губерні (цяпер ва Усцюжанскім раёне Валагодскай вобласці Расіі). Да 18 гадоў жыла ва Усцюжне, дзе скончыла педагагічны тэхнікум і працавала настаўніцай ў пачатковай школе і выхавальніцай ў дзіцячым доме[2]. У 1929 годзе скончыла Ленінградскі інстытут фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта. Працавала асістэнтам у Ленінградскім універсітэце, да 1936 г. загадчыкам кафедрай фізкультуры ва Усходнім інстытуце імя А. Енукідзэ[2]. У 1938 годзе скончыла Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут імя І. П. Паўлава і засталася ў аспірантуры ў акадэміка В. М. Падвысоцкай. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала хірургам у шпіталі ў блакадным Ленінградзе. Пасля эвакуацыі ў 1942 годзе была загадчыкам скурна-венералагічнага дыспансера. У 1946 г. вярнулася ў Ленінград і працягвала працу на кафедры дэрматалогіі ў Першым медыцынскім інстытуце. У 1948 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і ў 1951 годзе была абраная дацэнтам кафедры. У 1962 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Специфическое и неспецифическое действие витамина D2 на больных туберкулезом кожи». З 1963 г. Л. І. Гакінаева ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце — да 1977 г. загадчык кафедрай скураных і венерычных хвароб. Памерла Л. І. Гакінаева 29 студзеня 1990 г. Пахавана ў Гродне. Навуковая дзейнасцьЛ. І. Гакінаевай належаць навуковыя працы па піядэрміі, туберкулёзе скуры, псарыязе і метадах іх лячэння, абмене рэчываў пры дэрматозе. З’яўляецца аўтарам больш за 90 навуковых прац. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый. Была членам праўлення Беларускага навуковага таварыства дэрматолагаў і венеролагаў, старшынёй Гродзенскага абласнога і гарадскога таварыстваў дэрматавенеролагаў[2]. УзнагародыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia