Лідзія Андрэеўна Навумава
Лідзія Андрэеўна Навумава (4 красавіка 1933, Новая Беліца, Гомельскі раён — 5 снежня 2022, Талачын, Віцебская вобласць) — беларуская партыйная і гаспадарчая дзяячка, Герой Сацыялістычнай Працы (1971). БіяграфіяНарадзілася 4 красавіка 1933 года ў Новай Беліцы. Працавала аграномам у калгасе «XVIII партз’езд». У 1957 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1962 годзе ўзначаліла калгас «Перамога» (з 1977 года — калгас «Імя Леніна») Талачынскага раёна. У яе калгасе пасяўныя плошчы павялічыліся да 3,5 тысячы гектараў. У канцы 1970-х гадоў у гаспадарцы атрымлівалі звыш 40 цэнтнераў збожжавых з гектара, жывёлаводы здавалі па 1,5 тысячы тон свініны за год. Двойчы абіралася ў Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, 15 гадоў уваходзіла ў склад Саюзнага савета калгасаў, з’яўлялася членам райкама партыі, старшынёй раённага савета жанчын[1]. Прымала ўдзел у Трэцім і Чацвёртым Усесаюзных з’ездах калгаснікаў. Памерла 5 снежня 2022 года ў Талачыне.[1]. Пахавана ў в. Копці Віцебскага раёна. УзнагародыОрдэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікія медалямі, з’яўляецца Ганаровай грамадзянкай Талачынскага раёна. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia