Лідзія Сямёнаўна Чаркасава
Лідзія Сямёнаўна Чарка́сава[1] (20 лістапада 1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобласці, Украіна — 3 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1957). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Дэлегат 15-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ад Беларусі ў 1960 годзе ў Нью-Ёрку. БіяграфіяСкончыла Адэскі медыка-аналітычны інстытут у 1931 годзе. Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных інстытутах. У 1950—1981 гадах у Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР (загадчык лабараторыі), адначасова прафесар у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1957—1972). Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізуючай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляводаў у ЦНС, зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізуючых выпрамяненняў. Некаторыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia