Лізавета Мікалаеўна Казлоўская
Лізавета Мікалаеўна Казлоўская (1897, Мінск — 1978) — беларускі настаўнік. Заслужаны настаўнік БССР (1947). БіяграфіяАтрымаўшы сярэднюю адукацыю, працавала настаўніцай у школах г. Магілёва, а з 1924 года і да 1974 года — настаўніцай сярэдняй школы № 9. У 1935 годзе скончыла Магілёўскі вячэрні педагагічны інстытут. У 1941—1942 гадах працавала настаўніцай у Разані і Кустанаі і адначасова скончыла курсы медсясцёр. У лютым 1942 годзе добраахвотна пайшла на фронт. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працягвала працаваць у сярэдняй школе № 9 г. Магілёва. За час працы праявіла сябе як выдатны педагог і арганізатар педагагічнага працэсу. Праводзіла вялікую метадычную работу, дапамагала маладым настаўнікам. Неаднаразова выбіралася дэпутатам гарадскога і раённага Саветаў дэпутатаў працоўных. З 10 студзеня 1974 года на пенсіі. УзнагародыЗаслужаны настаўнік школ БССР (1947). За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», за мірную працу — ордэнам Леніна. Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоена 17 сакавіка 1970 года[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia