Лілія Вацлаваўна Кір’як
Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 4 снежня 1967, г. Шчучын, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік рускай мовы і літаратуры. Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 13 г. Гродна, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна». З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога і Гродзенскага абласнога Саветаў дэпутатаў, упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Асабістае жыццёМае сына. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia