Лімерык (паэзія)

«Кніга бязглуздзіцы» Эдварда Ліра, 1875

Лімерык — пяцірадковік трохстопнага анапеста з рыфмоўкай ААББА; трэці і чацвёрты радкі, як правіла, маюць па дзве стапы анапеста. У першым радку абавязкова рыфмуецца населены пункт: горад, мястэчка, з'яўляецца іх жыхар — загадкавы, дзіўнаваты, недарэчны. Лімерык — караценькая гісторыя абсурдысцкага зместу пра яго нейкую прыгоду. Узнік лімерык у Ірландыі, атрымаў назву ад аднайменнага горада. Шырока вядомы стаў у XIX ст. дзякуючы творчасць Эдварда Ліра, яго «Кніга нонсэнсу» стала класікай жанру. Звычайна лімерыкі пішуцца з выкарыстаннем каламбураў, неалагізмаў, паэтыкі прымітывізму. Першыя беларускія лімерыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімерыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі», 2000—2001).[1]

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya