Лімонная кіслата
Лімонная (цытрынавая) кіслата (2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, 3-гідроксі-3-карбаксіпентандыёвая) (C6H8O7) — трохасноўная карбонавая кіслата. Крышталічнае рэчыва белага колеру, тэмпература плаўлення 153 °C. Малекулярная маса 192,13 а.а.м. Добра растваральная ў вадзе, растваральная ў этылавым спірце, маларастваральная ў дыэтылавам эфіры. Слабая трохасноўная кіслата. Солі і эфіры лімоннай кіслаты называюцца цытратамі. Біяхімічная роляЛімонная кіслата, з'яўляючыся галоўным прамежкавым прадуктам метабалічнага цыклу трыкарбонавых кіслот, іграе важную ролю ў сістэме біяхімічных рэакцый клетачнага дыхання мноства арганізмаў. Знаходжанне ў прыродзеРэчыва надзвычай распаўсюджана ў прыродзе: змяшчаецца ў ягадах, пладах цытрусавых, ігліцы, сцёблах махоркі, асабліва шмат яе ў кітайскім лімонніку і недаспелых лімонах. АтрыманнеУпершыню лімонная кіслата была выдзелена ў 1784 годзе з соку недаспелага лімона шведскім аптэкарам Карлам Шэеле. У прамысловасці кіслаты атрымліваюць лімоннакіслым браджэннем глюкозы пад уплывам грыбкоў цытраміцэтаў[1]. Таксама лімонную кіслату вылучаюць з расліннай сыравіны — лісця махоркі, сцёблаў бавоўны[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia