Ілюстрацыя лінзыЛінза крэмністага сланца ў пласце крэйдыЛінза меднай руды са старажытнага рудніка «Картамыш» на Данбасе
Лінза — геалагічнае цела сачавіцападобнай формы, якое мае максімальную магутнасць у цэнтры і хутка выкліньваецца па ўсіх напрамках. Яе магутнасць невялікая ў параўнанні з працягласцю. Суадносіны магутнасці да працягласці ў лінзаў перавышаюць 1/100; пры меншых суадносінах кажуць аб лінзападобным пласце. Лінзы, моцна выцягнутыя ў адным напрамку, называюцца шнурападобнымі целамі. У выглядзе лінзаў і шнурападобных цел залягаюць рэчышчавыя рачныя і азёрныя адклады[1]. Заляганне горных парод у выглядзе лінзаў тлумачыцца нераўнамернасцю ўмоў асадканазапашвання[uk][2], метамарфізму, вулканізму і фарміравання інтрузій.
Радовішчы солі ў Акнеле-Мары маюць форму лінзаў, працягласцю 7,5 км з усходу на захад і 3,5 км з поўначы на поўдзень[8]. З лінзамі пясчанікаў, трэшчынаватых карбанатаў і глін часта звязаныя нафтагазавыя радовішчы і тэхнагенныя залежы нафты[9][10]. У пясчаных лінзах, якія залягаюць у водатрывалых пародах, фармуюцца паклады прэсных вод[11]. З лінзамі водатрывалых грунтоў (глін, суглінкаў і шматгадовамёрзлых) звязана ўтварэнне верхаводкі ў зоне аэрацыі[12]. Лінзамі залягаюць некаторыя рудныя карысныя выкапні[13].
↑(руск.)Институт географии (Академия наук СССР), Всесоюзный научно-исследовательский институт гидрогеологии и инженерной геологии (Совиет Унион), Туркмен С. С. Р. Управление геологии и охраний недр.Линзы пресных вод пустыни: методы исследования, оценки ресурсов и эксплуатации. — Изд-во Академии наук СССР, 1963-01-01. — 392 с. Архівавана 28 снежня 2016 года.