Лінія Фоша![]() Лінія Фоша — дэмаркацыйная лінія паміж войскамі польскімі і літоўскімі, вызначана Вышэйшым саветам Антанты 26 ліпеня 1919 года ў сувязі з патрэбай дэмаркацыі двух нацый пасля адступлення нямецкага акупанта. Прапазіцыя была кампрамісам паміж ранейшай прапановай Антанты і польскімі жаданнямі. Лінія пачыналася пры прускай мяжы ля мястэчка Віштынец і бегла ў кірунку паўднёва-ўсходнім да Нёману, адтуль ў кірунку паўночна-ўсходнім ля Аранаў і Дубінкаў. Пры Польшчы заставаліся: Сувалкі, Краснапаль, Сейны, Бержнікі, Араны, Трокі, Вільня. Літоўцы не прызналі лініі і захапілі частку Сувальшчыны да ракі Чорная Ганча, што стала прычынай паўстання палякаў. Лінія Фоша часткова супадае з лініяй Керзана, якая стала падставай для бягучай мяжы Польшчы і Літвы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia