Лін Бергрэн
Малін Сафія Катарына Бергрэн (шведск.: Malin Sofia Katarina Berggren, нар. 31 кастрычніка 1970, Гётэбарг, Швецыя) — шведская спявачка, былая ўдзельніца гурта Ace of Base, прымала ўдзел у ім з 1990 па 2007 год разам з братам Юнасам Бергрэнам, сястрой Ені Бергрэн і агульным сябрам Ульфам Экбергам. Перш чым стаць спявачкай, Лін Бергрен вучылася на выкладчыка ў Тэхнічным універсітэце Чалмерса ў Гётэбаргу, а таксама спявала ў царкоўным хоры. Калі Ace of Base падпісалі кантракт з дацкім лэйблам Mega Records ў 1990 годзе, Лін Бергрэн прыпыніла развіццё сваёй выкладчыцкай кар’еры. У той час, як яе сястра Ені заяўляла прэсе, што «яна хацела б заўсёды быць спявачкай», Лін аддавала перавагу не рабіць падобных заяваў. Наадварот, у 1997 годзе яна сказала: «Я хацела б спяваць, але я ніколі не хацела быць спявачкай». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia