Ліпа лямцавая
Ліпа лямцавая[1] (Tilia tomentosa) — дрэва да 30 м вышыні сямейства ліпавых. Батанічная характарыстыкаКара цёмна-шэрая. Крона густая, шырока пірамідальная. Парасткі і пупышкі з густым, серабрыста-белым апушэннем. Лісце амаль круглявае, зверху зялёнае, знізу з белай лямцавай аблямоўкай. Хвосцік тоўсты, з лямцавай аблямоўкай. Кветкі жоўта-белыя, сабраны па 7-10 штук, духмяныя, распускаюцца ў ліпені-жніўні. Плод — арэшак з дравяністым каляплоднікам, яйкападобны, ледзь рабрысты, з лямцавай аблямоўкай, таўстасценны. Распаўсюджанне![]() Натуральна расце на Балканах, у Заходняй Украіне, Малдавіі, Малой Азіі. Цеплалюбная, ценевынослівая, незімастойкая, сярэдне патрабавальная да ўрадлівасці глебы, дэкаратыўная расліна. Вырошчваюць у садах і парках. ВыкарыстаннеМеданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia