Ліпнікі (біялагічны заказнік)
Біялагічны заказнік «Ліпнікі» — заказнік мясцовага значэння ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны рашэннем Чашніцкага райвыканкама от 24 лютага 1992 года № 53. Створаны з мэтай захавання ў натуральным стане прыроднага фларыстычнага комплексу. Заказнік знаходзіцца пад аховай Старасельскага лясніцтва. Выключаны з разліку высечак галоўнага карыстання[1]. АпісаннеРазмешчаны за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікія Ліпавічы. Агульная плошча 1,3 га. Насаджэнні прадстаўлены дрэвастоем мясцовых відаў. Дрэвастой складаны, высокай якасці, складзены пераважна ліпай драбналістай, узрост якой складае больш за 70 гадоў. У склад дрэўнага яруса ўваходзяць таксама бяроза барадаўчатая, ясень, дуб чарэшчаты, елка, клён вастралісты і асіна. Адзначаны таксама адзінкавыя дрэвы вольхі чорнай і шэрай. Са старых дрэў тут захаваліся адзінкавыя дубы ўзростам не менш за 130—150 гадоў[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia